Максім і Вольга — 15 гадоў у шлюбе. Ім па 36 гадоў. Маюць дваіх дзяцей — хлопчыка і дзяўчынку. Максім працуе праграмістам, а Вольга — скрыпачка Дзяржфілармоніі.

Андрэй і Вікторыя — студэнты БДУ. Андрэй з вёскі Доўск (Гомельская вобласць), а Вікторыя — з Гомеля. Сустракаюцца ад пачатку вучобы.

Вольга і Ігар таксама вучацца. Ён — на палітолага-юрыста, а яна — на перакладчыцу. Мінчукі. Сустракаюцца ўжо тры гады. Хутка панясуць заяву ў ЗАГС.

Сцяпан і Віялета — студэнты-першакурснікі БДУ, мінчукі. Сустракаюцца 1,5 года.

Пазаўчора мы далі абвестку на сайце НН: шукаем пару, якая хоча сфатаграфавацца для першай паласы газеты да дня Святога Валянціна.

Вам застануцца на памяць здымкі аўтарства Сяргея Гудзіліна. А Ваш пацалунак застанецца на добрую памяць чытачам «Нашай Нівы» пра Святога Валянціна- 2013. У той жа вечар патэлефанавалі чатыры пары, пасля звязаліся яшчэ пяць! Зняць усіх мы не паспявалі. Выбралі чатырох першых. А каго з іх паставіць на першую старонку тыднёвіка? Во задача! Рашылі: тых, што найдаўжэй разам.

Максім і Вольга — 15 гадоў у шлюбе.

Ім па 36 гадоў. Маюць дваіх дзяцей — хлопчыка і дзяўчынку. Максім працуе праграмістам, а Вольга — скрыпачка Дзяржфілармоніі.

Знаёмцеся і з астатнімі.

Сцяпан і Віялета — студэнты-першакурснікі БДУ,

мінчукі. Сустракаюцца 1,5 года.

Вольга і Ігар таксама вучацца.

Ён — на палітолага-юрыста, а яна — на перакладчыцу. Мінчукі. Сустракаюцца ўжо тры гады. Хутка панясуць заяву ў ЗАГС.

Андрэй і Вікторыя — студэнты БДУ.

Андрэй з вёскі Доўск (Гомельская вобласць), а Вікторыя — з Гомеля. Сустракаюцца ад пачатку вучобы.

Усім ім зычыць вернага кахання і слаўнага роду. І просім запісаць у нататніках: скантактавацца з НН праз 10, 25 і 50 гадоў. Праз 50 гадоў у дзень Святога Валянціна на першую старонку трапіць той з чатырох, у каго будзе найбольш унукаў.

Дзень святога Валянціна адзначаецца ў гонар раннехрысціянскага святога, што насіў гэтае імя, але паходзіць ад рымскіх Луперкалій.

Луперкаліі былі фестывалем эратызму ў гонар багоў кахання. Луперк — адна з мянушак Фаўна, паганскага бога мілавання і заступніка статкаў.

Штогод 15 лютага ў месцы, дзе ваўчыца, па легендзе, выкарміла Ромула і Рэма (заснавальнікаў Рыма), праводзіліся святы, званыя «Lupercalia» (па-лацінску lupo — «ваўчыца»), падчас якога ў ахвяру прыносіліся жывёлы. З іх скур вырабляліся бізуны. Пасля рытуальнай бяседы маладыя людзі бралі гэтыя бізуны і выходзілі ў горад лупцаваць жанчын.

Рэч у тым, што адзін з аракулаў аднойчы праракаваў, што сцябаць жанчын бізуном з ахвярнай скуры трэба, каб павялічыць нараджальнасць. Гэта сталася ў часе, калі па Рыме пракацілася хваля мёртванараджэнняў і выкідышаў. Так супала, што пасля лупцовак яна спынілася, і гэта патлумачылі іх пазітыўным эфектам.

У часе Луперкалій голыя хлопцы з папругамі з казлінай скуры бегалі між жанчынамі і сцябалі іх.

Жанчыны ахвотна падстаўлялі сябе пад удары, лічачы, што гэта дасць ім плоднасць і лёгкія роды.

У гэтым бясчынстве ўдзельнічалі і члены шляхетных сямействаў. Быў заўважаны нават Марк Антоній. У канцы абраду жанчыны таксама раздзяваліся дагала.

Нічога дзіўнага, што Луперкаліі былі такімі папулярнымі, і, нават калі многія іншыя паганскія святы былі адмененыя з прыходам хрысціянства, гэтае яшчэ доўгі час адзначалася.

У 494 годзе н. э. папа Геласій I паспрабаваў забараніць Луперкаліі. Святу, якое прыйшло ім на замену, быў прызначаны нябесны заступнік — святы Валянцін, якога ў 269 годзе н. э. рымскі імператар Клаўдзій II загадаў забіць за прапаведніцкую дзейнасць сярод моладзі. Ён быў пакараны 14 лютага.

У познім сярэднявеччы ў Францыі і Англіі жыццё св. Валянціна паступова пачало абрастаць легендамі, звязанымі з таемным шлюбам закаханых пар.

Паводле легенды, у тыя далёкія часы імператар убіў сабе ў галаву, што самотны мужчына — без сям’і, жонкі і абавязкаў — лепш б’ецца за радзіму на полі бітвы, і забараніў мужчынам жаніцца. А святы Валянцін быў звычайным святаром, які спачуваў няшчасным закаханым і ўпотай ад усіх, пад покрывам ночы, асвячаў шлюбы.

Святара кінулі ў турму, асудзілі на смерць. У турме святы Валянцін пазнаёміўся з дачкой наглядчыка — Юліяй.

Закаханы святар перад смерцю напісаў ёй прызнанне ў каханні — валянцінку. І хоць яго пакаранне адбылося 14 лютага 269 года нашай эры, ён застаўся ў памяці людзей. Гэтая светлая духоўная легенда змяніла паганскае гульбішча. І хоць гэтае свята не з’яўляецца дзяржаўным ні ў адной краіне, адзначаюць яго цяпер усюды, акрамя Паўночнай Карэі і т.п., дзе дагэтуль кіруюць сучасныя клаўдзіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?