У інтэрнэце імкліва набірае папулярнасць новы інтэрнэт-мем Harlem Shake. 30-секундны ролік аўстралійскіх падлеткаў сабраў за тыдзень 4 мільёны праглядаў на YouTube. Заходнія СМІ параўноўваюць новы мем з хітом паўднёвакарэйскага рэпера PSY Gangnam Style, які трапіў у кнігу рэкордаў Гінеса і ўсталяваў мільярдны рэкорд на YouTube.

Відэа парадыйнага танца пад песню Harlem Shake выканаўцы Baauer, пяці падлеткаў з аўстралійскага штата Квінсленд, ужо паспела спарадзіць дзясяткі кавераў па ўсім свеце. Некаторыя з іх па колькасці праглядаў на YouTube значна апярэдзілі арыгінал. Напрыклад, гэтая версія сабрала больш за 7 мільёнаў праглядаў:

Ці вось такая Norway army version:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?