На чэмпіянаце свету па біятлоне ў Чэхіі сёння прайшла індывідуальная гонка на 15 км у жанчын.

Залаты медаль выйграла Тура Бергер (Нарвегія) з вынікам — 44.52,5 (0 промахаў), срэбра ў Андрэа Хенкель (Нямеччына, + 52,7 (0)), бронза ў Валянціны Семярэнкі з Украіны (+1.42,5 (1)).

Гэта ўжо чацверты медаль Украіны на чэмпіянаце свету (адно золата, тры бронзы).

Сёння лепшая з беларусак — Надзея Скардзіна фінішавала 26-й (+4:51.5, 2 промахі),
Людміла Калінчык — 31-я (+5:30.3, 3 промахі), Дар’я Домрачава — 33-я (+5:35.3, 6 промахаў, з іх 4 на першым рубяжы), Анастасія Дубарэзава пасля 2 агнявога рубяжу сышла з дыстанцыі.

Адзначым, што Домрачава (слабое суцяшэнне) паказала найлепшую хуткасць у бегу.

У беларусаў пакуль няма медалёў на чэмпіянаце свету. У чацвер пройдзе індывідуальная гонка ў мужчын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?