Нясвіж і яго паркі: тут сустракаліся, кахалі, здраджвалі…
Хоць Барбара, прывід якой нібыта з’яўляецца ў палацы, сама ніколі ў ім не была (ён быў збудаваны пасля яе смерці), з Нясвіжскім палацам Радзівілаў звязана не адна гісторыя кахання: рамантычная, трагічная, жарсная… Тут сустракаліся, кахаліся, нараджалі дзяцей, здраджвалі… Гэта мо цяжка цяпер уявіць у тлумных, поўных турыстамі калідорах палаца, аднак варта падняцца на валы, прайсціся ля халодных каменных сценаў або заглыбіцца ў паркі. З часоў Радзівілаў тут засталося не так шмат дрэў, аднак дух стагоддзяў няпроста выкараніць.
Зямля пад паркавымі ліпамі і ля строгіх халодных сцен памятае гісторыі Радзівіла Сіроткі, Рыбанькі і Уршулі, пане Каханку…Гісторыю кахання апісаў у сваім дыярыюшы Рыбанька: «Я руку ёй пацалаваў i ад таго моманту кахаць страшна пачаў, i розныя дыскурсы мелi мы прамiж сабою. Пайшлi мы на абед, я не дужа еў, насычаў сябе толькi мiлай асобаю князёўны». Яго ж жонка, Францішка Уршуля, чакаючы мужа ў нясвіжскіх пакоях, пісала яму вершы:
Толькі ты з’ехаў, пісалася лёгка,
З часам цяжэйшым рабілася пёрка.
Сёння я ледзьве руку падымаю,
Ды не пісаць не магу, бо кахаю.
Будслаў — мястэчка фэсту
Будслаў у час фэсту — месца натхнення, любові і надзеі. Гэта магчымасць атрымаць сілы ад размовы з Богам, а таксама натхніцца светлымі тварамі людзей.
Рознаўзроставыя пары трымаюцца за рукі, дзеці цешацца цукровым пеўнікам і сямейнаму адпачынку, моладзь знаёміцца, размаўляе, дзеліцца ўражаннямі ад пілігрымак і даезду. У час працэсіі са свечкамі вакол плошчы перад касцёлам перастае адчуваецца падзел на канфесіі — усе мы людзі, блізкія і родныя ў гэтым свеце.
Цяпер фэст перанеслі на першую
Да таго ж, з мінулага году ў касцёле адбываецца малітва за сужэнцаў, што адзначаюць 25- ці
Каралеўская Горадня і Нёман
Што ўжо тут казаць: Горадня — найрамантычнейшае места Беларусі, якому болей за іншыя гарады пашчасціла захаваць свой дух. Хтосьці цэніць брукоўку старых вуліц, хтосьці — рамантыку караскання на замкавую гару ў пошуках рэльефа з гербам Рэчы Паспалітай або месца для пікніка, нехта — «песню і славу» нашай зямлі: Нёман у час сутоння ды світанку.
Мінск — рамантыка мегаполіса
У Мінску жыве пятая частка насельніцтва Беларусі.
Кажуць, у мегаполісах рамантыкі мала, але прыгажосць у вачах таго, хто глядзіць, натхненне — у душы таго, хто марыць. Кожнае акно за жалюзі і фіранкамі, кожная цаглінка ў сцяне старога горада расказвае сваю гісторыю.Колькі пакаленняў моладзі шпацыравала па гэтым праспекце, яшчэ ў тыя часы, калі ён і не быў праспектам? Навюткі вакзал, месца растанняў і сустрэч, самае рамантычнае месца на свеце. Стогадовыя трамвайныя маршруты.
Полацк — подых тысячагоддзяў
Полацк —
У Полацка ёсць свой бард — Уладзімір Арлоў. Дзякуючы яго праніклівым, замілаваным расподведам Полацк бачыцца нечым неверагодным — местам лёхаў, прывідаў, духаў і таямніц, местам традыцый і пачаткаў.Горадам адноўленых святынь і жывой паўнаводнай
Напраўду, горад жыве, пакуль мы яго любім.
Браславы
Ад адных толькі назваў гэтых азёр перахоплівае дух: Недрава, Струста, Снуды, Войса, Бужа, Неспіш… Нібыта, мы ў часах Герадота. Ледавіковыя рэльефы ды валуны, вёскі, курганы, гарадзішчы, нават найбуйнейшы беларускі рамантычны парк «Бельмонт» з лістаўніцамі, туямі, канадскімі таполямі… На вадзе — рэдкія птушкі і дагістарычныя выспы. Пазычыўшы човен, можна «адкрыць» некалькі з іх.
На некаторых азёрах забароненае выкарыстанне маторных лодак, каб спрыяць захаванню экасістэмы…
Ідэальны адпачынак у цішыні і яднанні з прыродай.
Шагалаўскі Віцебск
Марк Шагал — сусветны сімвал Віцебска,
Марк Шагал і Бэла — адзін з сусветных сімвалаў кахання.Да сустрэчы з Бэлай у яго былі іншыя закаханасці: Ніна з Лёзна і некалькі пацалункаў; Анюта і чатыры гады сціплых заляцанняў («рашыўся за гэты час… толькі разок пацалаваць яе, дакладней, адказаць на яе пацалунак неяк вечарам перад каліткай, і як на грэх пасля гэтага ў яе запрышчавіў твар»); гімназістка Вольга са скуластым курносым тварыкам, якая марыла пра вечнае каханне… «Вечары, што адгаралі адзін за адным над маёй галавой, складаліся ў гады, і адно за адным памірала, толькі нарадзіўшыся сярод віцебскіх частаколаў, чарговае каханне».
І нарэшце, гуляючы з чарговай дзяўчынай, Марк сустрэў Яе: «Як быццам мыУ сваіх вобразах мастак ставіў Віцебск на адзін ровень з Парыжам, і я дзіўлюся, чаму сюды яшчэ не едуць закаханыя з усяго свету.даўным-даўно знаёмыя і яна ведае пра мяне ўсё: маё дзяцінства, маё цяперашняе жыццё і што са мной будзе… І я зразумеў: гэта мая жонка. На бледным твары ззяюць вочы. Вялікія, пукатыя чорныя! Гэта мае вочы, мая душа… Я ўвайшоў у новы дом, і ён стаў маім назаўсёды…»
Крэйдавыя кар’еры на Ваўкавышчыне
Тыя, хто бачыць іх на фота, сцвярджаюць, што фота праўленыя ў фаташопе. Хто даязджае і бачыць кар’еры жыўцом — кажа, што гэта фантастыка. Вада неверагоднага блакіту вабіць сюды ўсё болей людзей. Але і
кар’еры дастаткова вялікія, каб знайсці зацішны беражок і палюбавацца на хараствоТолькі лепей не купацца, калі няма запасу вады на адмыванне крэйды ад цела:)прыродна-чалавечага сумеснага стварэння.
Ваўкавыскім кар’ерам мяркуюць надаць статус гідралагічных заказнікаў, гэта значыць, берагі будуць больш прыстасаваныя для адпачынку, а смецця, спадзяемся, паменее.
Залессе Агінскага
Сюды, у «Паўночныя Афіны», у пачатку ХІХ стагоддзя вярнуўся з эміграцыі
Марыя пісала ў Італію: «Залессе — цудоўны куток. Вакол снег і маразы, але мы амаль не заўважаем іх — значыць, праўда, што шчасце можна знайсці паўсюль», калі сэрца адкрытае і любіць».У Залессі можна гуляць па паркавых сцяжынках, сядзець пры ставе ці любавацца ранняй вясной на цуд з Чырвонай кнігі — жоўтыя першацветы — якія тут паўсюль.
Край свіцязянак
Русалкі — прыкмета ледзь не кожных
Улетку берагі Свіцязі поўныя людзей, хоць вада застаецца вельмі чыстай. Памарыць у цішыні тут можна хіба ўночы, калі, канечне, не баяцца свіцязянак, вадзянікоў ды іншых абарыгенаў.
Калі пад’язджаеш начною парою
І станеш да возера тварам, —
Мігцяць зоркі ў небе, мігцяць пад табою
Мігціць там і месяцаў пара.
А насамрэч любое месца можа стаць рамантычным і натхняльным. Важна, каб побач былі любімыя людзі і заняткі, тады і на душы светла ды лёгка.