Удзел дзяцей і моладзі ў гуртках і секцыях ва ўстановах дадатковай адукацыі плануецца зрабіць платным. Аб гэтым паведамілапрэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Ваніна.
Паводле яе слоў, цяпер дзеці могуць наведваць любыя гурткі і секцыі бясплатна. Рашэнне перавесці іх на платную аснову звязана з неабходнасцю эканоміі бюджэтных сродкаў. Новаўвядзенне набудзе моц з пачатку наступнага навучальнага года.
Мінадукацыі пачало фарміраванне пераліку сацыяльна значных аб’яднанняў па інтарэсах для ўстаноў дадатковай адукацыі. Мяркуецца, што ўдзел у некаторых з іх будзе бясплатным.Аднак пакуль не вызначана, якія менавіта гурткі і секцыі атрымаюць бюджэтнае фінансаванне.
Як падкрэсліла
Паводле звестак Мінадукацыі, у Беларусі працуюць 353 установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дзе займаюцца больш чым 400 тыс. навучэнцаў.
Каментары