Сабор Нотр-Дам-дэ-Пары падае ў суд на актывістак руху «Femen» — адну ўкраінку і сем францужанак — пасля зладжанай імі акцыі ў саборы. Дзяўчаты зладзілі акцыю ў гонар адрачэння Папы.

Феменкі праніклі ў сабор, распрануліся і пачалі выкрыкваць лозунгі супраць царквы.

Найбольшае абурэнне ў кіраўніцтва сабора выклікаў гвалт у дачыненні да работнікаў службы бяспекі, якія падвергліся збіццю. У аднаго з іх нават зламанае плячо.

«Гэтая непрыгожая задума была нечуванай па сваёй жорсткасці. Дзеці, якія знаходзіліся ў саборы, былі вельмі напалоханыя», — сказаў пробашч сабора айцец Патрык Жакена.

Менавіта таму кіраўнік службы бяспекі сабора падаў дзве заявы ў паліцыю са скаргай на «пабоі і раненні» і «апаганьванне культавай прасторы і сакральных аб’ектаў». У прыватнасці, у выніку акцыі ад аднаго з званоў адкалолася частка пазалоты.

Акцыі «Femen» выклікалі масавы пратэст у Францыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?