У судзе над былым намеснікам міністра ўнутраных спраў Яўгенам Полуднем працягваецца допыт сведак. «Калі скончыцца судовае следства, пакуль сказаць складана», — паведамілі ў Вярхоўным Судзе.

«Працэс закрыты. Але, магчыма, мы агучым выніковую частку альбо правядзем невялікі брыфінг. Яшчэ не думалі пра гэта», — сказала прэс-сакратар Марына Лапо.

Хто выкліканы ў якасці сведак, у прэс-службе не паведамілі.

Яўгена Полудня, які за год да арышту вызначыўся актыўным удзелам у разгоне Плошчы, судзяць паводле абвінавачання ў службовых злоўжываннях. Яго справу 14 студзеня пачала разглядаць вайсковая калегія Вярхоўнага суда. Вайсковая калегія Вярхоўнага суда яшчэ ў канцы мінулага года зачыніла працэс для журналістаў і публікі.

Як паведаміла пракуратура Беларусі, былога міліцыянта абвінавачваюць паводле двух артыкулаў: злоўжыванне ўладай і перавышэнне ўлады. Следства мяркуе, што Полудзень сістэматычна і працяглы час атрымліваў ад службовых асобаў органаў унутраных спраў матэрыяльныя каштоўнасці і грашовыя сродкі. Аднак памер гэтых «паднашэнняў» застаецца невядомым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?