Здарэнні2323

Над Уралам выбухнуў супербалід, тысяча параненых. Людзі думалі: іншапланетнікі – фота, відэа

Супербалід праляцеў з боку Казахстана над некалькімі абласцямі Сібіры і ўпаў на Урале. Па шляху ад яго аддзяляліся фрагменты, выбухалі і згаралі.
Пашкоджаныя многія пабудовы, выбітымі шыбамі параненыя людзі, у тым школьнікі ў адной са школаў Чэлябінска. Навукоўцы кажуць, што феномен ніяк не звязаны з праходжаннем каля Зямлі агромністага астэроіда, што мае адбыцца сёння ўвечары.

Асцярожна! У відэа нецэнзурная лексіка!

«У мяне сэрца калоціцца 200 уд \ хвіл!..
Я бачыла гэтыя жахлівыя сполахі пунсова-аранжавага колеру!!! Дагэтуль баляць вочы… У суседніх дамах шыбы выбіла хваляй!» — вось тыповы допіс Укантакце з Урала.

Здарэнне адбылося раніцай 15 лютага, каля 09:22 па мясцовым часе (6:22 па беларускім).

У Чэлябінску пачаліся праблемы з сотавай сувяззю, праведзена частковая эвакуацыя. З'яву, падобную да падзення аб’ектаў, накшталт абломкаў самалётаў, бачылі і ў Свярдлоўскай вобласці.

«Паводле папярэдніх звестак, успышкі, якія ўбачылі мясцовыя жыхары, выкліканыя метэарытным дажджом», — паведамілі ІТАР-ТАСС у МНС. Неўзабаве інфармацыю скарэктавалі. «Над Уралам зафіксаваны не метэарытны дождж, як паведамлялі раней, а метэарыт. Ён згарэў пры праходжанні праз ніжнія пласты атмасферы».

Людзі на ўсім Урале бачылі падзенне і згаранне аб’ектаў. Некаторыя прынялі іх за самалёты.
Аднак ні адно паветранае судна не пацярпела аварыі на Урале, усе ляцяць па раскладзе і ў штатным рэжыме.

Паліцыя горада пераведзеная на ўзмоцнены рэжым нясення службы, уведзены план «Крэпасць», усе стратэгічныя і жыццёва важныя аб’екты горада былі ўзятыя пад дадатковую ахову. Актывізаваны таксама сілы МНС. Цяпер каля 20 тысяч чалавек асабістага складу праводзяць абследаванне мясцовасці, у тым ліку тры паветраныя судны — з паветра.

Больш за ўсё інфармацыі аб пашкоджаннях, выкліканых выбухам метэарыту ў атмасферы, прыйшло з Паўднёвага Урала.
Што тычыцца Чэлябінска, то, як паведамілі відавочцы, выбухі прагрымелі ў раёнах Чэлябінскага трактарнага завода і Ленінскім. Была ўспышка і пяць выбухаў: у дамах выбітыя шыбы з вокнаў, пашкодзіла і аўтамабілі. Знік сігнал сотавай сувязі. У некаторых гарадах прыйшлося адключыць газ.

На цынкавым заводзе Чэлябінска была разбурана частка сцяны будынка.
Спачатку меркавалі, што гэта выклікана падзеннем абломка, але высвятлілася, што яна ўпала пад ударнай хваляй. Ад падзення аб’екта паднялося воблака дыму і пылу, абломкі заблакавалі рух па размешчанай побач дарозе.

На трубапракатным заводзе прабіты дах.

Абрынулася частка даху гатэля «Парк-сіці».

Колькасць параненых аскепкамі шкла перавысіла 1140 чалавек.

Найбольшая колькасць параненых прыпадае на гарады Чэлябінск, Капейск, Еманжэлінск, Еткуль, Коркіна, Южнаўральск. Двое параненых у Капейску змешчаны ў рэанімацыю.

Вядома таксама, што іншы абломак нябеснага цела ўпаў таксама на адзін з падворкаў горада Еткуль, які размешчаны за 30 км ад Чэлябінска.

На меркаваным месца падзення аднаго з абломкаў у Чэбаркульскім раёне утварылася 6-метровая варонка.

Паводле ацэнак Чэлябінскага географа Юрыя Захарава, сіла выбуху магла скласці ад 0,1 да 10 кілатон (залежыць ад вышыні, на якой ён адбыўся, наконт гэтага няма пакуль дакладных ацэнак). Для параўнання: атамная бомба ў Нагасакі мела магутнасць 21 кілатону.

Метэарыт да паверхні зямлі не даляцеў, выбухнуў ў паветры, менавіта таму яго бачылі як жыхары Чэлябінска, так і Екацерынбурга, кажуць астраномы з Уральскага ўніверсітэта.
Прызямляліся толькі яго адломкі. Месцы падзення абломкаў адзначаны, сярод іншага, у Чэбаркульскім і Златавустаўскім раёнах Чэлябінскай вобласці.

«Гэта добра, што ён не даляцеў, не ўпаў нікому на галаву. А вось вечарам усё будзе страшна, мы чакаем праходу буйнога астэроіда — усяго за 28 тысяч кіламетраў ад зямлі», — кажа расійскі астраном.

Сёння ўвечары ўвесь свет будзе назіраць за іншай дзіўнай касмічнай з’явай.
Прыкладна ў 22.25 па беларускім часе міма планеты, з поўдня на поўнач, з хуткасцю 8 кіламетраў за секунду, праляціць астэроід 2012DA14. Гэта ніжэй, чым геастацыянарныя арбіты, на якой знаходзяцца спадарожнікі сувязі і рэтранслятары тэлевізійных сігналаў.

Маса 2012DA14, адкрытага год назад іспанскімі астраномамі, складае 130 тысяч тонаў.

Калі б такое цела ўпала на Зямлю, то вылучылася бы энергія, эквівалентная выбуху 2,4 мегатоны трацілу. Гэта ў тысячы разоў больш, чым пры выбуху атамнай бомбы, знішчыла Хірасіму,
і прыкладна роўна таму, што ў 1908 годзе пазначана як тунгускі метэарыт. Зрэшты, на гэты раз, запэўніваюць навукоўцы, няма ніякай небяспекі. Гэта хутчэй вопыт на будучыню:
катастрофы ў выніку падзення астэроідаў на паверхню планеты адбываюцца ў сярэднім раз за 1200 гадоў.

НАСА будзе весці жывую трансляцыю пралёту астэроіда.

* * *

«У Чэлябінску назіралі тыповую карціну: палёт яркага баліда, інверсійны след на небе, сполахі, магутны двайны ўдар, - каментуе Сяргей Язеў, дырэктар астранамічнай абсерваторыі Іркуцкага дзяржаўнага універсітэта,
доктар фізіка-матэматычных навук. - Гэта значыць, фізіка гэтай з'явы выглядае досыць традыцыйнай: нябеснае цела распалася на вялікай вышыні, разбурэнне было выбухападобным з-за гіганцкай кінэтычнай энергіі. Тэрмін «метэарыт» пакуль лепш не ўжываць. Метэарытам прынята называць фрагмент касмічнага цела, што ўпаў на паверхню Зямлі. Пакуль не знойдзеныя абломкі (а іх можа і не быць), з'яву лепш называць балідам. Ці нават супербалідам».

Каментары23

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам2

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам

Усе навіны →
Усе навіны

Як за год змяніліся цэны на нерухомасць у буйных гарадах. Сталіца не ў лідарах росту

Мелоні і Макрон пасварыліся наконт Украіны. Мерц стараецца іх памірыць5

Правы кандыдат Сіміён нечакана прайграў на выбарах прэзідэнта Румыніі і ўжо прызнаў паразу3

Фермеры наракаюць: ураджай будзе малы. Такіх частых замаразкаў не назіралі апошнія 30 гадоў5

У Джо Байдэна знайшлі рак у агрэсіўнай форме3

У Польшчы ў другі тур выходзяць мэр Варшавы Тшаскоўскі і гісторык Наўроцкі 32

Экзіт-полы ў Румыніі: Цэнтрыст Дан перамагае на выбарах са значным адрывам15

Праграмістка з Мінска: Я зарабляю 12 тысяч рублёў у месяц. Пры гэтым практычна ўвесь хатні побыт на мне12

«Як купіла сукенку на смерць 38 гадоў таму, так і ляжыць». Бабуля з вёскі паказала свой куфар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам2

Што за 17-гадовы стартапер, які выліў цэбар хлусні на Лібера на радасць беларускім спецслужбам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць