Шведскі фатограф Поль Хансэн атрымаў галоўны прыз прэміі World Press Photo -- 2013 за здымак загінулых палесцінскіх дзяцей. Поўны спіс пераможцаў апублікаваны на сайце прэміі.

На фатаграфіі адлюстраваная працэсія мужчын, якія ідуць па вуліцах Газы. На руках двое з іх нясуць загінулых дзяцей -- брата і сястру. Здымак быў зроблены ў лістападзе 2012 года пасля бамбёжкі Газы ізраільскімі вайскоўцамі. Фотаздымак Хансэна быў апублікаваны ў шведскай газеце Dagens Nyheter.

Адзін з членаў журы, Маю Мохана з Перу, абвяшчаючы пераможцу, заўважыў, што сіла гэтай фатаграфіі заключаецца ў тым, што яна «супрацьпастаўляе гнеў і смутак дарослых нявіннасці дзяцей».

Усяго ўзнагароды атрымалі 54 фатографы з 32 краін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?