14–15 лютага ў Вене праходзіць канферэнцыя «Інтэрнэт-2013: фарміраванне палітыкі па абароне свабоды СМІ».

Ад Беларусі, акрамя афіцыйнай дэлегацыі ў АБСЕ, былі запрошаны галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна, намеснік начальніка Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Уладзімір Рабаволаў, уладальнік партала TUT.by Юрый Зісер і інтэрнэт-даследчык Міхаіл Дарашэвіч.

Як паведамляе Charter97.org, непасрэдна АБСЕ запрасіла на канферэнцыю толькі Радзіну і Дарашэвіча, а Рабаволаў і Юрый Зісер былі запрошаны па рэкамендацыі Міністэрства замежных справаў Беларусі.

Сёння намеснік начальніка ААЦ выступіў на панэлі «Кіраванне інтэрнэту множнымі удзельнікамі».
Ён заявіў, што ў Беларусі «права на доступ да інфармацыі замацавана ў Канстытуцыі», «у Беларусі ні ў якім разе не абмяжоўваюць свабоду выказвання», «у нас няма карысных выкапняў, таму для нас самае галоўнае гэта інтэлектуальны патэнцыял», «мы хочам увайсці ў ТОП-30 краін па развіцці інтэрнет-тэхналогій». Адзначыў таксама, што працы ААЦ вельмі перашкаджае манаполія інтэрнэт-правайдара «Белтэлекам» і ў бліжэйшы час гэта пытанне «будзе вырашана». Як асаблівую заслугу афіцыйнага Мінска ў забеспячэнні правоў грамадзян на доступ да інфармацыі, Рабаволаў адзначыў адмену ідэнтыфікацыі карыстальнікаў па пашпартах ў інтэрнэт-кавярнях.

Адносна існавання «чорных спісаў», у якія трапілі апазіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы, уключаючы сайт charter97.org, «Беларускі партызан», праваабарончага цэнтру «Вясна» і нават блогі, Рябоволов заявіў, што «дзяржава мае права вырашаць, што рабіць людзям у дзяржаўных установах. На працы яны павінны працаваць, а не чытаць сайт «Хартыя-97». І наогул, сказаў ён, дзяржава рэгулюе інтэрнэт у краіне ў тым ліку і таму, што яна стварае нацыянальнае заканадаўства.

Пасля Рабаволава выступіла галоўная рэдактарка ​​charter97.org Наталля Радзіна, якая патлумачыла прысутным, як на самой справе працуе ў Беларусі ўказ Лукашэнкі «Аб рэгуляванні інтэрнэту» і што з сябе ўяўляе ААЦ.

Перш за ўсё, адзначыла журналістка, ААЦ пры Лукашэнку — гэта спецслужба, якая была створана для цэнзуры інтэрнэту ў краіне.

«У іх нават геральдыка, як у КДБ, а былы іх начальнік сёння ўзначальвае Камітэт дзяржбяспекі», — адзначыла журналістка.

Згодна з указам Лукашэнкі, інтэрнэт-правайдары вядуць рэгістрацыю карыстальнікаў і захоўваюць інфармацыю пра аказаныя ім інтэрнэт-паслугах, а па рэкамендацыі ААЦ створаны спіс сайтаў, доступ да якіх заблакаваны ў дзяржаўных ўстановах.

«Паколькі амаль уся эканоміка ў Беларусі дзяржаўная, незалежныя інтэрнэт-сайты ў следства гэтага ўказа губляюць велізарную аўдыторыю. Сайт charter97.org, напрыклад, у 2010 годзе, калі быў прыняты ўказ, не толькі патрапіў у гэтыя „чорныя спісы“, але ў гэтым жа годзе быў забіты заснавальнік сайта Алег Бябенін, рэдакцыя сайта двойчы была падвергнутая ператрусам і канфіскацыі ўсёй тэхнікі, журналістаў, у тым ліку мяне, рэдактарку, арыштавалі. Цяпер прадстаўнік ААЦ выхваляецца перад АБСЕ адменай „пашпартнага кантролю“ у інтэрнэт-кафэ. Гэта, аказваецца, велізарны прагрэс! А што ён можа сказаць, напрыклад, пра тое, калі расследуюць гібель Алега Бябеніна, Дзмітрыя Завадскага, Веранікі Чаркасавай?

Дзе ваша „свабода выказвання“, калі ў краіне няма незалежнага тэлебачання, радыё і амаль не засталося незалежныя газет?
Адказаць вам няма чаго. Таму ці не прыязджайце сюды, ці маўчыце і не маніце так нахабна і адкрыта», — звярнулася Радзіна да Рабаволава.

Журналістка таксама падкрэсліла другі важны аспект: паводле ўказу Лукашэнкі, сайты беларускіх фірмаў і прадпрыемстваў былі пазбаўлены права мець хостынг за мяжой.

«Чаму на гэтую канферэнцыю МЗС парэкамендаваў запрасіць Юрыя Зісера, і на гэтым мерапрыемстве ён неразлучны з прадстаўніком ААЦ? Таму што ён валодае найбуйнейшай хостынгавай кампаніяй у Беларусі і ў выніку гэтага ўказа атрымаў звышпрыбытак.
Таму гэты бізнэсмэн сёння, выступаючы з усіх трыбун, заяўляе, што ўказ аб цэнзуры інтэрнэту быў прыняты пры кансультацыі з грамадзянскай супольнасцю. Хоць на самай справе, адбылася звычайная карупцыйная здзелка — улады з канкрэтным бізнэсмэнам», — мяркуе Наталля Радзіна.
Рэакцыя Юрыя Зісера на выступ рэдактаркі charter97.org была такой. Бізнесмен выгукнуў: «За карупцыю я вас пасаджу! Можаце ў Беларусь не вяртацца!».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?