Так супала, што частка абломкаў метэарыта выбухнула над мільённым горадам Чэлябінскам. Людзей параніла аскепкамі шкла, выбітага выбуховай хваляй, а таксама пры падзенняў сценаў і канструкцый. Усяго пацярпела каля 3000 дамоў.

На месцы меркаванага падзення аднаго з абломкаў утварылася 6-метровая варонка.

Сярод іншага, разбурэнні адбыліся на Чэлябінскім цынкавым, Чэлябінскім трубапракатным заводах.

Найбольшая колькасць параненых прыпадае на гарады Чэлябінск, Капейск, Еманжэлінск, Еткуль, Коркіна, Южнаўральск. Двое параненых у Капейску змешчаны ў рэанімацыю.

Паводле ацэнак Чэлябінскага географа Юрыя Захарава, сіла выбуху магла скласці ад 0,1 да 10 кілатон (залежыць ад вышыні, на якой ён адбыўся, наконт гэтага няма пакуль дакладных ацэнак). Для параўнання: атамная бомба ў Нагасакі мела магутнасць 21 кілатону.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?