а карэспандэнта БелаПАН звярнуліся рабочыя ААТ «Гомельшкло» са скаргай, што на прадпрыемстве прайшоў агульны сход, дзе кіраўніцтва давяло да іх ведама інфармацыю пра будучыя скарачэнні. Кіраўніцтва ААТ «Гомельшкло» абвяргае гэта і гаворыць пра «аптымізацыю ў сувязі з мадэрнізацыяй».

«Ідзе аптымізацыя ў сувязі з мадэрнізацыяй, пераглядаецца структура і функцыянальныя абавязкі, не больш за тое, таму што ў нас цяпер пачала працаваць мадэрнізаваная лінія па вытворчасці паліраванага шкла, — заявіла БелаПАН намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічных і сацыяльных пытаннях ААТ „Гомельшкло“ Надзея Цяленчанка. — Тут проста перамяшчэнне, рацыянальнае выкарыстанне людзей, не больш за тое.

Падчас аптымізацыі людзям, якія не задзейнічаны або маюць тыя прафесіі, якія на сённяшні дзень, скажам так, не патрэбныя, — прапануецца іншая праца».

«Гомельшкло» ўвяло ў строй новую нямецкую лінію па вытворчасці высакаякаснага ліставога паліраванага шкла. Асвоена вытворчасць і пачата рэалізацыя паліраванага шкла маркі М1 таўшчынёй 3, 4, 5, 6, 8 і 10 мм. Шкло адпавядае самым высокім сусветным стандартам, паведамляе сайт прадпрыемства.

Вырабляючы штогод больш як 18 млн. квадратных метраў паліраванага шкла, прадпрыемства забяспечвае ўсю патрэбнасць Беларусі ў шкле для будаўніцтва і рэканструкцыі, пастаўляе прадукцыю ў 23 краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?