У Беларусі налічваецца 1,2–1,3 млн. абанентаў кабельнага тэлебачання. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Іван Рак.

«У цэлым прыкладна 2 млн. хатніх гаспадарак маюць магчымасць прымаць розныя формы платнага тэлебачання і не залежаць ад „эфіру“. Хоць, вядома, там ёсць нейкія ўкрапванні з эфірна-кабельным вяшчаннем, але дзве траціны насельніцтва Беларусі маюць доступ да кабельнага вяшчання», — адзначыў першы намміністра сувязі і інфарматызацыі 14 лютага падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА.

Пры гэтым Іван Рак не змог ацаніць, колькі якіх тэлевізійных прыёмнікаў эксплуатуецца. «Сказаць, што яны лічбавыя, аналагавыя ці яшчэ нейкія, даволі цяжка.

Парк тэлевізараў абнаўляўся, але месцамі сустракаюцца вельмі рарытэтныя асобнікі, якія працягваюць працаваць. Адназначна ацаніць, колькі якіх тэлевізійных прыёмнікаў эксплуатуецца, цяжка», — сказаў Іван Рак.
Паводле яго слоў, самая танная прыстаўка для прыёму лічбавага тэлебачання каштуе каля 270 тыс. рублёў.
Набываць прыстаўкі можна як у магазінах, так і праз аддзяленні РУП «Белпошта».
Аналагавае тэлебачанне ў Беларусі пачнуць адключаць ужо з другога паўгоддзя.
Раней за іншых поўнасцю пяройдуць на «лічбу» Асіповічы, дзе аналагавыя тэлеперадатчыкі выключаць 1 жніўня. У 2014 годзе гэта адбудзецца ў пяці абласных цэнтрах, а да 17 ліпеня 2015 года аналагавы ТБ-сігнал адключаць на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Замест яго беларусы ўжо могуць прымаць да васьмі бясплатных тэлепраграм першага лічбавага мультыплексу, да якіх дадасца яшчэ 28 платных каналаў другога і трэцяга слаёў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?