Урад Венесуэлы апублікаваў першыя за два месяцы фотаздымкі прэзідэнта Уга Чавэса пасля яго апошняй аперацыі на Кубе, дзе ён праходзіць курс лячэння ад рака.

На фотаздымках, паказаных па венесуэльскім тэлебачанні, усмешлівы Чавэс ляжыць на ложку, каля яго — дочкі. На іншым фота ён чытае кубінскую газету «Гранма».

Здымкі былі апублікаваныя ў адказ на абурэнне апазіцыі, якая крытыкуе ўрад краіны за «утойванне інфармацыі» аб стане здароўя кіраўніка дзяржавы.

У пачатку лютага старшыня Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы Дыасдада Кабельё у інтэрв’ю дзяржаўнаму тэлеканалу краіны заявіў, што стан здароўя прэзідэнта паступова паляпшаецца.

У апошні раз лідар Венесуэлы выступаў на публіцы амаль восем тыдняў таму — яшчэ да таго, як яму зрабілі чарговую аперацыю па выдаленні ракавых клетак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?