Перадапошні матч рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» 15 лютага праводзіла супраць казанскага «Ак Барса» і прайграла 2:3 (1:0, 0:1, 1:2)

Апошнюю гульню «Дынама» правядзе ў нядзелю ў Мінску супраць «Салавата Юлаева».

Каб гарантавана трапіць у плэй-оф (Кубак Гагарына) трэба перамагаць у асноўны час, або, пры іншым выніку, спадзявацца на асечкі супернікаў.

На апошнюю пуцёўку ў плэй-оф прэтэндуюць у Заходняй канферэнцыі тры каманды: «Дынама», «Атлант» і «Данбас».

Становішча перад апошнім турам: 1. СКА — 115. 2. ЦСКА — 95 (бо лідар свайго дывізіёна). 3. Дынама — 98, 4. Лакаматыў — 92. 5. Северсталь — 84. 6. Слован — 78, 7. Леў — 75, 8. Дынама — 71. 9–10. Атлант, Данбас — 70.

У нядзелю, апроч матча «Дынама» — «Салават Юлаеў», пройдуць важныя для нас гульні «Данбас» — «Леў», «Атлант» — «Металург» Новакузнецк.

Каманда, што зойме 8-е месца, у першым раўндзе плэй-оф згуляе з першай камандай Захаду — СКА (Санкт-Пецярбург).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?