У студзені 2013 года ўсімі відамі транспарту перавезена 122,5 млн. чалавек, што на 3,3% менш, чым у студзені 2012 года, паведамляе Белстат.

Перавозкі пасажыраў паветраным транспартам павялічыліся на 27%, чыгуначным транспартам — на 1,5%, аўтобусамі знізіліся на 3,5%.

У агульным аб'ёме перавозак пасажыраў аўтобусамі ў рэгулярных зносінах доля гарадскіх перавозак пасажыраў склала 94%, прыгарадных — 5,2%, міжгародніх — 0,7%, міжнародных — 0,1%.

У студзені 2013 года ў параўнанні са студзенем 2012-га кошт праезду пасажыраў чыгуначным транспартам у міжрэгіянальных зносінах узрос у 1,5 разу, у цягніку эканамкласа рэгіянальных зносінаў — на 40%, у міжнародных зносінах — на 36,1%. Кошт праезду аўтамабілем-таксі павялічыўся ў 1,5 разу, аўтобусам міжгародніх зносінаў — на 34,2%, гарадскім транспартам — на 28,1%, аўтобусам прыгарадных зносінаў — на 20%, паветраным транспартам — на 7,7%.

У студзені 2013 года ў параўнанні са снежнем 2012 года кошт праезду пасажыраў цягніком міжнародных зносінаў павялічыўся на 7,5%, аўтамабілем-таксі — на 5,6%, паветраным транспартам — на 2,6%, аўтобусам міжгародніх зносінаў — на 0,8%. Кошт праезду пасажыраў цягніком міжрэгіянальных зносінаў павялічыўся на 23%, рэгіянальных зсноінаў эканамкласа — на 16,7%. Кошт праезду гарадскім транспартам, аўтобусам прыгарадных зносінаў застаўся без змяненняў.

За першы месяц гэтага года арганізацыямі перавезена 34 млн. тон грузаў (на 2,7% менш, чым у студзені мінулага года).

Грузаабарот транспарту склаў 9,8 млрд. т•км, што на 3,9% менш, чым у студзені 2012 года. Грузаабарот трубаправоднага транспарту склаў 5,1 млрд. т•км, чыгуначнага — 3,4 млрд. т•км, аўтамабільнага транспарту — 1,2 млрд. т•км.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?