Улада77

Да Статкевіча падсажвалі былога міліцыянта

16 лютага Марына Адамовіч атрымала ад Мікалая Статкевіча чарговы ліст з магілёўскай турмы. Жонка палітыка працытавала кавалак ліста, які тычыцца чарговай, як яна мяркуе, правакацыі супраць палітвязьня.

«Першага чысла, як я зразумела, яму паспрабавалі падсадзіць новага суседа, які сам былы супрацоўнік міліцыі. І на яго там шмат скаргаў ад іншых сукамэрнікаў, што ён іх зьбіваў. «Але чалавек той тут доўга не затрымаўся, хутка разабраўся ў сытуацыі, папрасіў прабачэньня за памылку і стаў прасіцца выйсьці». А самы ключавы сказ, які сапраўды мяне напружыў, гэта вось такі: «Я не пісаў бы табе пра гэты выпадак, бо я ж не пра ўсе такія выпадкі паведамляю. Але мне тут ужо сказалі, што паводле гэтага выпадку, як начальнік выйдзе з адпачынку, будуць разьбіральніцтвы. Калі мяне прызнаюць вінаватым у «ціску» яшчэ і на гэтага чалавека, то з улікам яго памераў і спэцпадрыхтоўкі, я, мабыць, ужо монстар нейкі».

Марына Адамовіч нагадала, што раней да Мікалая Статкевіча ў камэру падсажвалі вязьня, зь якім узьнік канфлікт, і гэта адбілася на становішчы Статкевіча. Марына Адамовіч не выключае новых правакацый супраць яе мужа з-за таго, што ён адмаўляецца падпісваць прашэньне аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі.

«Пра сябе Мікола напісаў, што пачуваецца добра. Цяпер яму шмат ідзе лістоў, ў тым ліку адказаў на ягоныя лісты. Даслала адказ Ірына Халіп, якая паведаміла, што толькі зараз атрымала ад яго віншаваньне з Новым годам, датаванае яшчэ 23 сьнежня».

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня за арганізацыю мітынгу пратэсту супраць фальшаваньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году. Палітык абывае пакараньне ў магілёўскай турме, куды быў зьмешчаны як злосны парушальнік рэжыму.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне26

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Усе навіны →
Усе навіны

У Мазыры жанчына ледзь не памерла ад лячэння іголкаўколваннем. А ўводзіла сабе звычайныя іголкі ад шпрыцоў1

Мінадукацыі Польшчы ўскладніла паступленне ва ўніверсітэты многім замежнікам

Паліна Шарэнда-Панасюк намалявала па памяці план калоніі ў Зарэччы1

У Мёрскім раёне жанчына загінула ад удару токам, калі надзімала басейн

Летась у Вільні ў беларусаў нарадзілася каля 100 дзяцей32

Антон чатыры гады хаваўся ад лукашыстаў у родных Баранавічах — затрымалі, калі вырашыў здаць на правы10

Лукашэнка перажывае, што на рынку Расіі «ўсе топчуцца», і хоча гандляваць з ЕС. Вось як цяпер выглядае сітуацыя ў замежным гандлі12

У Новай Зеландыі жанчына везла двухгадовае дзіця ў валізцы — паліцыя разбіраецца

Гэты дызайнер з Уганды перавярнуў свет моды — сэкандам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне26

Вялікая гутарка з Франакам Вячоркам — пра круглы стол з Лукашэнкам, памылкі, хэйтараў і галоўнае дасягненне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць