Падчас гульні апошняга тура іспанскай Сегунды (другі дывізіён) паміж «Алавесам» і «Эйбарам» фанаты гаспадароў вывесілі на трыбуне банер у падтрымку мінскага клуба «Партызан».
«Алавес» — клуб з краіны баскаў з амаль стогадовай гісторыяй, які ў 2001 годзе гуляў у фінале Кубка УЕФА, але саступіў там «Ліверпулю». Фанаты «Алавеса», як і «Партызана», прытрымліваюцца левых поглядаў.
«Партызан» (былое МТЗ-РІПА) — пасля таго, як ад клуба адмовіўся літоўскі бізнэсовец Раманаў, каманду ўтрымліваюць фанаты. «Партызан» гуляе ў чэмпіянаце Мінска.
Характэрна, што банер аформлены
па-беларуску. Фота ўзятае з суполкі
ФК «Партызан» у сацыяльнай сетцы «Укантакце».
Зміцер Панкавец
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ