Брэсцкія мытнікі затрымалі двух студэнтаў. Прычына — кнігі з «крытыкай уласці»
Брэсцкія мытнікі затрымалі двух хлопцаў, Улада Гурыновіча і Руслана Ясаева, якія вярталіся з сустрэчы «Дзень беларускай Вікіпедыі ў Варшаве», што праходзіла ўчора ў каледжы Collegium Civitas у Палацы Культуры і Навукі.Улад Гурыновіч — студэнт ЕГУ, Руслан Ясаеў — студэнт БДЭУ. Нагодай для «бдзення» ахоўнікаў мяжы сталі кнігі «Беларусь у фокусе: Вачыма міжнародных журналістаў». Кніга складаецца з артыкулаў журналістаў з іншых краін, якія пісалі пра Беларусь.
Адзін з затрыманых напісаў сябру «Укантакце»: «Нас затрымалі без тлумачэння прычын, адабралі кнігі і пашпарты. Яны мяне прапусцілі, а ў торбе Уладзя кнігу заўважылі. Пабачылі, што ў нас торбы аднолькавыя і адразу за мною пабеглі».На пытанне, чаму іх затрымалі, мытнікі адказалі наступным чынам: «У вашых кнігах магла ўтрымоўвацца крытыка дзеючай улады».
На дадзены момант у хлопцаў узялі пісьмовыя тлумачэнні, але не адпускаюць.
* * *
Пасля некалькіх гадзінаў затрымання студэнтаў выпусцілі.
Каментары