Натальля Гардзіенка (Малдова) |
У нядзелю ў Юрмале (Латвія) прайшоў трэці, заключны тур музычнага конкурсу «Новая хваля». Экспэрты ацэньваюць фэстываль вышэй, чым віцебскі «Славянскі базар».
Пераможцам Юрмалы-2007 стала Натальля Гардзіенка (Малдова), якая ў заключным туры набрала найвышэйшую колькасьць балаў — 107, і па выніках трох тураў выйшла на першае месца — 312 балаў.
Другое і трэція месцы падзялілі фаварыты конкурсу ўкраінскі дуэт з опэрнымі галасамі «Барсэлёна» і латыш Эргліс — у іх па 308 балаў. У Марыны з Польшчы — 304 балы.
Латвійская прэса зазначае, што беларуска Паліна Смолава стала расчараваньнем фэстывалю: «Яна толькі да трэцяга туру знайшла падыходзячую для сябе песьню». У выніку беларуска разьдзяліла пятае‑шостае месцы з казахскай групай Rin’Go. У іх па 301 бале.
Правалілася на фэстывалі і Расея. Тры ейныя выканаўца разьмясьціліся адна за другой: дзявятая, дзясятая і адзіннацатая.
Апошняе месца на конкурсе заняў новы, па чутках, бойфрэнд Смолавай — італьянец Алесандра. У яго 274 балы і 18‑е месца.
Афіцыйна вынікі конкурсу і ўзнагароджаньне пройдзе сёньня ўчечары.