«Станіслаў Пятроў у ноч на 26 верасня прадухіліў трэцюю сусветную вайну і апярэдзіў палітыкаў, якія, імаверна, маглі б вырашыць інакш. На яго плячах ляжала вялікая адказнасць за будучыню чалавецтва. Прымаючы рашэнне, ён дзейнічаў не як інжынер

ці афіцэр, а як чалавек. У яго была магчымасць перакласці гэтую адказнасць на плечы палітыкаў, але ён гэтага не зрабіў», — сказаў на цырымоніі старшыня арганізацыі «Сябры Дрэздэна», якая заснавала прэмію, нобелеўскі лаўрэат Гюнтэр Блобел.

У ноч на 26 верасня 1983 года Пятроў заступіў на змену ў якасці аператыўнага дзяжурнага каманднага пункта Сярпухаў-15 пад Масквой. У 00:15 па маскоўскім часе ў штабе завылі сірэны, і сістэма паказала, што з тэрыторыі ЗША былі запушчаныя ракеты. Статут у гэтым выпадку прадпісваў, што дзяжурны павінен неадкладна

паведаміць кіраўніцтву СССР, каб яно магло аддаць указ пра меры ў адказ. Аднак спадзеючыся на прафесіяналізм і збольшага на інтуіцыю, падпалкоўнік вырашыў сказаць кіраўніцтву, што трывога ілжывая.

Пазней высветлілася, што сістэма сапраўды дала збой.
Як паказала расследаванне, прычынай стала засвятленне датчыкаў спадарожніка сонечным святлом, якое адбілася ад вышынных аблокаў

Прэмію Станіславу Пятрову ўручылі ў будынку оперы Земпера — канцэртным доме Саксонскай дзяржаўнай капэлы. Дрэздэнская прэмія прысуджаецца за прадухіленне ваенных канфліктаў.

Гэта не першая міжнародная прэмія, якую ўручылі Пятрову. У 2006 годзе ён атрымаў спецыяльную ўзнагароду міжнароднай грамадскай арганізацыі «Асацыяцыя грамадзян свету»: на крыштальнай статуэтцы «Рука, што трымае зямны шар» быў выгравіраваны надпіс «Чалавеку, які прадухіліў ядзерную вайну».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?