Ад пасёлка Нюхча Беламорскага раёна тры жанчыны з групы беларускіх турыстаў пайшлі збіраць ягады і не вярнуліся.

Як паведамляе прэс‑служба Паўночна‑Заходняга рэгіянальнага цэнтра Міністэрства надзвычайных сітуацый Расіі, група турыстаў з 11 беларускіх грамадзян у пошукава‑выратавальнай службе не рэгістравалася, маршрут руха не ўзгадняўся.

27 ліпеня па заяўцы турыстаў верталёт Мі‑8 Паўночна‑Заходняй авіябазы аховы лясоў зрабіў аблёт квадрата, які пазначылі беларусы. Наступным днём ла пошука былі прыцягнуты тры групы пашукавікоў‑выратавальнікаў МНС Расіі ў складзе 10 чалавек і 4 мясцовых жыхароў.

29 ліпеня ў Нюхчу дадаткова накіравалі 4 чалавекі з МНС, верталёт Мі‑8 і 4 чалавекі з авіядэсантнай групы Паўночна‑Заходняй базы аховы лясоў, аператыўная група Галоўнага ўпраўлення МНС па Рэспубліцы Карэлія. У Беламорску створаны аператыўны штаб. Пошук працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?