Лагеры працы і адпачынку з'явяцца ў гэтым годзе ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.
Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Мікалай Мазур.
"У Беларусі адраджаюцца лагеры працы і адпачынку для дзяцей, узростам за 15 гадоў, - сказаў Мікалай Мазур. - Гэта работа праводзіцца ў адпаведнасці з рашэннем урада".

Зараз распрацоўваецца адпаведная нарматыўная база. Пытанне аб датацыі на пуцёўку ў такі лагер пакуль у стадыі абмеркавання.

У лагерах падлеткі будуць і адпачываць, і працаваць па некалькі гадзін у дзень.

"Калі ў сельскай мясцовасці дзеці ў большай ступені прыцягнуты да працы, у тым ліку на прысядзібных участках, то ў гарадах у перыяд летніх канікул многія падлеткі адкрыта лайдачыць, - падкрэсліў Мікалай Мазур. - Пастаўлена задача, каб на вуліцах не было падлеткаў без справы".
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?