Гіві Сацук, кікбаксёр з Хакасіі (Сібір) закінуў нагу на помнік медыкам Другой сусветнай. Так ён хацеў прадэманстраваць сваю расцяжку.
У сацсетках з’явілася фатаграфія, дзе кікбаксёр стаіць побач з помнікам, закінуўшы нагу на галаву бронзавага салдата.
Фота выклікала буру абурэння ў расійскіх інтэрнаўтаў. Сацук у спешным парадку выдаліў сваю старонку «Укантакце», але было позна — здымак многія паспелі скапіяваць.
0
0
0
0
0
0