Сярэдні кошт квадратнага метра жылля на першасным рынку жылой нерухомай маёмасці ў Мінску за 2012 год вырас на 10% з $1225 да $1350, паведамілі ў групе кампаній «Твая сталіца». За студзень 2013 года кошт квадратнага метра вырас яшчэ на 4% і склаў амаль $1410.

«Аналізуючы кошт квадратнага метра жылля рознага класа ў новабудоўлях Мінска можна гаварыць аб некаторым звужэнні дыяпазону цэн на рынку. Гэта адбылося за кошт апераджальнага росту цэн у ніжнім цэнавым сегменце, гэта значыць жыллё эканомкласа», — адзначылі спецыялісты групы кампаній. Так, за 2012 год сярэдні кошт квадратнага метра па дзесяці найбольш танных прапановах вырас амаль на 18%, пры гэтым цана ў дзесяці найбольш дарагіх праектах вырасла толькі на 6% — у абсалютным выражэнні на $160 і $130 адпаведна.

У 2012 годзе квадратны метр у сталічнай новабудоўлі каштаваў у сярэднім $1060 у аб’ектах эканомкласа, $1290 — у аб’ектах бізнес-класа і $2215 — у элітных. Найбольшы дыяпазон кошту квадратнага метра захоўваўся ў бізнес-класе і складаў ад $900 да $2500 за квадратны метр.

У 2011 годзе кошт квадратнага метра на першасным рынку жылой нерухомай маёмасці Мінска складаў $1130 у аб’ектах эканомкласа, $1485 — бізнес-класа і $2195 у элітных аб’ектах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?