Першая мінская «Мова ці кава» сабрала сто чалавек
Кавярня «Дом Фішэра» аказалася няздольная змясціць усіх ахвотных, і спатканне перанеслі ў іншае месца.
Кацярына Кібальчыч сказала — Кацярына Кібальчыч зрабіла: 18 лютага ў Мінску адбыўся першы занятак бясплатных моўных курсаў «Мова ці кава».Спачатку планавалася, што курсы будуць праходзіць у серады, і першы занятак быў запланаваны на 20 лютага, але арганізатары вырашылі сінхранізаваць заняткі ў Маскве і Мінску і зрабіць панядзелкі днём цікавай мовы ў кавярні.
Месца правядзення курсаў таксама змянілася, прычым у апошні момант: кавярня «Дом Фішэра» аказалася няздольнай змясціць усіх ахвотных, і за некалькі гадзін да пачатку пляцоўкай для сустрэчы прыйшлося знайсці больш умяшчальнае памяшканнеАле нягледзячы на тое, што некаторыя даведаліся пра змену лакацыі ўжо на ўваходзе ў «Дом Фішэра», у першай сустрэчы узялі ўдзел каля 100 чалавек.
Праводзіць заняткі ў Мінску будуць філолаг Алеся Літвіноўская і журналіст Глеб Лабадзенка.Таксама анансавалася, што час ад часу на «Мову ці каву» будзе завітваць лідар гурту «Рэха» Андрусь Такіданг. На жаль, 18 лютага яго не было. Затое на ўрачыстае адкрыццё з сталіцы Расіі прыехала сама аўтарка ідэі курсаў Кацярына Кібальчыч, а таксама акцёр Васіль
«У нагах праўды няма, таму запрашаю ўсіх прысесці», — пачаў вечар Глеб Лабадзенка.«Хто не сеў, хай сядзе…« — зала гучна зарагатала. «Ну добра, хай прысядзе, выражаючыся больш метафарычна».
Лабадзенка аказаўся цудоўным вядучым. Ён трымаў увагу аўдыторыі на працягу ўсяго вечара, бесперапынна жартаваў і запаўняў няёмкія паўзы.
Потым Васіль
Уладзіміры сталі Уладзямі, Адэлаіды — Адэлямі, Вольгі — Вальжынамі. Алеся Літвіноўская расказала цікавую гісторыю пра тое, што насамрэч яна з’яўляецца першай «сапраўднай» Алесяй у Беларусі, бо яе бацька калісьці «выбіў» у савецкіх чыноўнікаў права афіцыйна запісаць імя дачкі з першай літарай «а» — у спісах імёнаў народаў СССР яно пісалася праз «о».Навічкі-студэнты , як і нованароджаныя, адразу атрымалі ласкавае беларускае імя.
Пасля «сумоўнікі» разбіліся на пары і цягам пяці хвілін высвятлялі адно ў аднаго, хто яны і што прывяло іх на «Мову ці каву».Валанцёраў запрасілі прадставіць свайго партнёра.
Высветлілася, што людзі на занятак прыйшлі вельмі розныя: былі і студэнты, і маркетолагі, і супрацоўніца анкалагічнага цэнтра, і беспрацоўныя, і журналісты, і нават чалавек, які займаецца капаннем калодзежаў.Гісторыі і матывацыі ў гэтых людзей таксама самыя разнастайныя: нехта можа сказаць
«Я размаўляю
Геаграфія ўдзельнікаў таксама шырокая — хтосьці жыве не ў Мінску, хтосьці «разрываецца» паміж некалькімі краінамі. Але ў зале прысутнічалі не толькі еўрапейцы — удзельнічала ў «Мове ці каве» і японка (прычым беларускамоўная японка!) Сіёры, якая раптам ператварылася ў Зоську.
«Я навучаюся ў магістратуры ў Японіі. Цягам ужо 10 месяцаў вучу беларускую і рускую ў БДУ — мая магістарская праца прысвечана даследаванню моўнай сітуацыі ў Беларусі. Але мне няма з кім практыкавацца ў беларускай мове, таму мая сяброўка прывяла мяне сюды», — кажа
Пасля знаёмства былі агучаны асноўныя правілы «Мовы ці кавы»: размаўляць толькіНапрыклад, выключаць на занятках гук тэлефонаў, а са спозненых «спаганяць» беларускі верш.па-беларуску ; прыязна і талерантна ставіцца адно да аднаго; не чапаць на занятках палітыкі; дапамагаць адно аднаму. Слухачы прапанавалі і шэраг сваіх правілаў.
Ніякіх хатніх заданняў не будзе. Адзінае, што абавязаны рабіць усе вучні- дзяліцца адно з адным цікавымі навінамі і падзеямі.
Рэшты часу хапіла на кароткі агляд будучых урокаў, цікавыя гістарычныя звесткі пра мову, некалькі вясёлых практыкаванняў, моўную гульню і хуткае абмеркаванне арганізацыйных момантаў.
Было відаць, што «мовацікаўцы» з радасцю вытрымалі б яшчэ адзін90-хвілінны занятак. Пасля першай сустрэчы незадаволеных не засталося.
Пакуль людзі разыходзіліся, Алеся Літвіноўская падзялілася з «НН» сваімі чаканнямі.
«Хацелася б, каб такія курсы ўслед за Мінскам адкрыліся і ў абласных цэнтрах Беларусі», — сказала яна.
Што тычыцца парады дасведчанага педагога, як пачаць размаўляць
Курсы «Мова ці кава» — выдатная магчымасць перастаць саромецца.Да таго ж нязмушаная, сяброўская атмасфера настройвае на пазітыўны лад, якога так часта бракуе ў нашым знерваваным жыцці.
Калі вы жадаеце звязацца з арганізатарамі курсаў «Мова ці кава», рабіце гэта праз суполку ў Facebook.
Каментары