Трыа выдатнага польскага джазавага барабаншчыка, кампазітара і аранжыроўшчыка Яцэка Кохана выканае ў Мінску творы ўласнага сачынення, а таксама джазавыя інтэрпрэтацыі і імправізацыі на тэму твораў Вітольда Лютаслаўскага з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння выбітнага польскага кампазітара.

Яцэк Кохан выступаў з такімі сусветнымі зоркамі джазу, як Джон Эберкомбі і Дон Томпсан.

У Мінску музыкант выступіць з вядомым польскім джазавым піяністам Дамінікам Ванем і маладым таленавітым кантрабасістам Міхалам Капчукам. Разам музыкі выступяць з праграмай Lutosl.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?