Новая кніга пра «агента 007» Джэймса Бонда, напісаная знакамітым шатландскім раманістам Уільямам Бойдам, будзе апублікавана 26 верасня. Пра гэта абвясціў у панядзелак дабрачынны фонд, які кіруе творчай спадчынай пісьменніка Яна Флемінга, які стварыў вобраз суперагента брытанскай выведкі.

Назва творы, а таксама яго сюжэт пакуль не паведамляюцца. «Мы можам толькі паведаміць, што падзеі новага рамана разгортваюцца ў 1969 годзе, калі „агенту 007“ было 45 гадоў», — цытуе паведамленне фонду ІТАР-ТАСС.

Публікацыя кнігі будзе прымеркавана да 60-годдзя выхаду ў свет першага рамана Флемінга пра Бонда, «Казіно «Роял».

Ян Флемінг, які працаваў у гады Другой Сусветнай вайны ў брытанскай выведцы, напісаў 12 раманаў і два зборнікі апавяданняў пра Джэймса Бонда.
На іх аснове быў створаны знакаміты цыкл вострасюжэтных фільмаў. Флемінг памёр у 1964 годзе.
Вядома, што ў Лондане Флемінг сябраваў з беларускімі дзеячамі і рэгулярна наведваў мерапрыемствы дыяспары.

Пасля смерці Флемінга шэсць брытанскіх і амерыканскіх пісьменнікаў з дазволу фонду напісалі кнігі пра прыгоды «агента 007». Апошні раман, аўтарам якога з’яўляўся Джэфры Дывер, пад назвай «Карт-бланш» быў апублікаваны ў маі 2011 года.

Уільям Бойд — шатландскі пісьменнік, аўтар вострасюжэтных раманаў. Ён таксама піша сцэнары для кіна-і тэлефільмаў.

«Калі фонд Яна Флемінга прапанаваў мне напісаць новы раман пра Джэймса Бонда, я ні хвіліны не сумняваўся і прыняў прапанову, — казаў Бойд. — Такая магчымасць выпадае раз у жыцці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?