У сувязі з пагаршэннем умоў надвор’я, моцным дажджом і магчымай навальніцай, Дзяржаўтаінспекцыя Мінска папярэджвае аб магчымым падтапленні некаторых вуліц сталіцы.

Каб не было затораў, ДАІ просіць пазбягаць участкі, на якіх магчыма падтапленне праезнай часткі, у прыватнасці, на праспекце Пераможцаў, 75; на вуліцах Талстога, Трасцянецкай, 10, Кабушкіна, 36, на ўчастках праезнай часткі ад вуліцы Громава да праспекта Алімпійскі; ад праспекта Пераможцаў да вуліцы Ігнаценкі, ад праспекта Незалежнасці да бульвара Талбухіна, ад вуліцы Калініна да вуліцы Кнорына, ад праспекта Дзяржынскага да праспекта Жукава, у раёне адміністрацыі Маскоўскага раёна — на праспекце Дзяржынскага.

Дзяржаўтаінспекцыя пераканаўча просіць грамадзян на час неспрыяльных умоў надвор’я адмовіцца ад паездак на сваіх аўтамабілях, а калі па нейкіх прычынах гэта немагчыма — быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі, захоўваць хуткасны рэжым і дыстанцыю бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?