У сераду, 20 лютага, няўстойлівыя ўмовы надвор'я ў нашай краіне забяспечаць франтальныя раздзелы ад цыклону з цэнтрам над паўднёвым усходам Польшчы. Чакаецца перавага хмарнага надвор'я.

На большай частцы тэрыторыі пройдзе снег, ноччу ў асобных раёнах па паўднёвым захадзе краіны -- моцны снег.

Умераны ўсходні вецер падыме слабую завіруху. Тэмпература паветра: мінімальная ўначы -2 .. -9°С, па ўсходзе да -11°С, максімальная днём 0 .. -7°С.

У чацвер, 21 лютага, Беларусь застанецца пад уплывам цыклону, які змяшчаецца на паўночны захад Украіны.

Амаль паўсюдна прагназуецца снег.
Вецер усходні, паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра: мінімальная ўначы -2 .. -9°С, максімальная днём -5 .. +1°С; па поўначы краіны ноччу -10 .. -15°С, днём -6 .. -8°С.
Белгідрамет папярэджвае, што асобныя ўчасткі дарог слізкія.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?