Прэм'ер-міністр Манголіі Наравын Алтанхаяг запрасіў беларускага калегу Міхаіла Мясніковіча наведаць з візітам Улан-Батар,паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Кітаі і Манголіі па сумяшчальніцтве.
У дыпмісіі са спасылкай на мангольскі МЗС удакладнілі, што 15 лютага прэм'ер-міністр Манголіі падпісаў афіцыйнае запрашэнне на імя кіраўніка беларускага ўрада Міхаіла Мясніковіча наведаць Манголію з візітам. Прадстаўнікі пасольства Беларусі ў КНР пабывалі ў Манголіі з мэтай абмеркавання праграмы візіту.
У прыватнасці, гаворка ідзе аб магчымасці падпісання двухбаковых дамоўна-прававых дакументаў: аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах, супрацоўніцтве ў сферах адукацыі, навукі і тэхналогій. Рыхтуюцца пагадненні аб бязвізавых паездках грамадзян і аб паветраных зносінах.