Сёння пасля 12:00 без цеплазабеспячэння застаўся Савецкі раён Гомеля, дзе пражываюць каля 180 тыс. жыхароў.
Гэтую інфармацыю пацвердзілі на прадпрыемстве «Гомельскія цеплавыя сеткі» РУП «Гомельэнерга».
Перабоі здарыліся ў сувязі з парывам трубаправода, які вядзе да ЦЭЦ-2, які забяспечвае падачу цяпла ў гэты раён горада.
Месца парыву ўжо лакалізавана. Пачалася прапампоўка сістэмы, што ў найбліжэйшы час дазволіць аднавіць цеплазабеспячэнне ў звычайным рэжыме. Адначасова на пашкоджаным участку трубаправода вядуцца рамонтныя работы.

Паводле папярэдніх звестак, прычынай парыву стаў знос трубы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?