Сёньня Вярхоўны суд Беларусі разглядае пазоў Міністэрства юстыцыі да Партыі камуністаў беларускай, якую ачольвае Сяргей Калякін.

Міністэрства просіць прыпыніць дзейнасьць партыі, якая лічыць сябе палітычнай апазыцыяй. Дзейнае заканадаўства дапускае такую магчымасьць тэрмінам да шасьці месяцаў.

Мінюст ставіць у віну ПКБ сыстэматычнае парушэньне патрабаваньняў заканадаўства. Найперш ‑‑ удзел партыі ў стварэньні Саюзу левых партыяў, устаноўчы зьезд якога праходзіў па‑за межамі Беларусі (у Чарнігаве), а таксама падачу ў міністэрства «непраўдзівай інфармацыі пра асабісты колькасны склад партыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?