Кадр з фільма «Жыве Беларусь».

Кадр з фільма «Жыве Беларусь».

Нашумелы задоўга да выхаду фільм Кшыштафа Лукашэвіча «Жыве Беларусь!», часткова заснаваны на дзённіках Франака Вячоркі, урэшце выходзіць на экраны.
Прэм’еру фільма абяцалі на мінулы Дзень Волі, пасля — «восенню», але цяпер стала вядома дакладная дата — 17 красавіка.

Галоўны герой фільма — рок-музыка Мірон, гурт якога трапляе ў «чорны спіс», а сам ён — у войска. Яго допісы ў інтэрнэт, у якіх ён раскрывае цёмныя бакі жыцця ў казарме, выклікаюць вэб-рэвалюцыю. У галоўнай ролі зняліся беларускі рэпер Вінсэнт і яскравая польская акторка Караліна Грушка.

Паводле словаў Ф.Вячоркі, на чыіх дзённікавых запісах часткова грунтуецца сцэнар, фільм пройдзе ва ўсіх буйных гарадах і ўсяго ахопіць 100—200 кінатэатраў.
Вячорка разлічвае і на пракат у іншых краінах: «Усё-ткі гэта першы вялікі фільм пра сучасную Беларусь. Хацелася б, каб замежнікі пачулі і беларускую мову, пабачылі беларускіх актораў. Хочацца, каб фільм даў штуршок менавіта беларускаму кінематографу».
На варшаўскую прэм’еру запросяць усіх беларусаў, якія ўдзельнічалі ў здымках. Гэта чалавек 50—70.
Фільм на розных фестывалях будуць прэзентаваць рэжысёр, Вінсэнт, Караліна Грушка, Лявон Вольскі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?