«Белтэлекам» запусціць для сваіх кліентаў аналаг Skype
Паслуга будзе прывязаная да нумара тэлефоннай сеткі.
«Белтэлекам» запусціць сэрвіс eSpace, аналагічны праграме Skype.
Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар кампаніі Сяргей Папкоў.
Беларускі аналаг Skype плануецца запусціць ужо сёлета.
На дадзены момант, праўда, платформа пакуль не пратэставаная. З дапамогай сэрвісу карыстальнікі атрымаюць магчымасць выкарыстоўваць галасавую сувязь, але пры гэтым аплачваць не тэлефоннае злучэнне, а аб’ёмы выкарыстанага трафіку.
У адрозненне ад Skype, новы сэрвіс «Белтэлекама» будзе даступны толькі абанентам нацыянальнага аператара электрасувязі.
Пры гэтым паслуга будзе прывязаная да нумара тэлефоннай сеткі. Іншымі словамі, нумар стацыянарнага тэлефона можна будзе выкарыстоўваць з дапамогай
праграмы-кліента на кампутары і мабільным тэлефоне.
ЯМ, інф. БелТА
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ