Пытанні аб перспектывах рэалізацыі праграмы Еўрасаюза «Усходняе партнёрства», а таксама ўдзеле Беларусі ў гэтай ініцыятыве абмеркаваў начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва беларускага МЗС Раман Раманоўскі з паслом Вялікабрытаніі Брусам Бакнелам.
Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, сустрэча прайшла ў Мінску 20 лютага па ініцыятыве брытанскага боку.

«Асаблівая ўвага была нададзена развіццю прагматычнага супрацоўніцтва па лініі шматбаковых платформ Усходняга партнёрства, у тым ліку ў эканамічнай сферы», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?