Белстат апублікаваў статыстыку, датычную колькасці здзейсненых злачынстваў у краіне ў студзені 2013 года. Іх зарэгістравана 6775.
Летась у тым жа месяцы злачынстваў было на 20% больш.
Самым небяспечным рэгіёнам краіны з'яўляецца Мінск.
На 100 тысяч чалавек у сталіцы зафіксавана 90 злачынстваў. На Міншчыне - 74 злачынствы, на Віцебшчыне - 71. Гомельская і Магілёўская вобласці ідуць нага ў нагу.
А вось у заходніх абласцях злачынстваў менш - 60 на Брэстчыне і ўсяго 53 на Гродзеншчыне.

Дадаткова пралічваецца колькасць карупцыйных злачынстваў. Агулам па краіне ў студзені іх налічылі 222 (гэта 3,3%). Але рэгістраваліся яны нераўнамерна. На Віцебшчыне і Магілёўшчыне іх доля склала ажно 5,8%. У Мінску ж карупцыі было каля 1% ад агульнай колькасці злачынстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?