У судзе над мадэльерам Аляксандрам Варламавым плануецца 22 лютага аб’явіць перапынак, бо падсуднаму неабходна прайсціПерапынак з такой жа мэтай аб’яўляўся 15 лютага, аднак прайсці гэта даследаванне Варламаву не ўдалося.магнітна-рэзанансную тамаграфію (МРТ).
Абвінавачаны ў карупцыйных злачынствах мадэльер яшчэ на першым судовым пасяджэнні 4 лютага звярнуўся да суда з просьбай прайсці па наяўных паказаннях МРТ, аднак на той момант неабходныя дакументы з СІЗА яшчэ не паступілі.
Працэс па справе Варламава, якую суд Ленінскага раёна Мінска разглядае ў Доме правасуддзя, знаходзіцца на стадыі допыту пацярпелых — мадэляў і іх бацькоў, дызайнераў і г.д.: тых, хто вучыўся ў вядомага мадэльера, выязджаў разам з ім на паказы за мяжу.Большасць з іх не лічаць сябе пацярпелымі і адмаўляюцца ад фінансавых прэтэнзій да Варламава, некаторыя гавораць, што паказанні следству давалі пад націскам.
У якасці пацярпелых па справе праходзяць больш як 350 чалавек, сведак — больш як 800.
- Аляксандр Варламаў абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 4 арт. 209 (махлярства ў асабліва буйным памеры), ч. 3 арт. 210 (крадзеж у буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), ч. 2 арт. 211 (прысваенне маёмасці), ч. 1 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў), ч. 3 арт. 424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса. Ён быў змешчаны пад варту 20 мая 2011 года.
Варламаў — дырэктар ПУП «Агенцтва моды Сашы Варламава», былы мастацкі кіраўнік цэнтра сучаснага стылю і моды Universum models упраўлення па справах культуры БДУ, былы намеснік старшыні арганізацыйнага камітэта рэспубліканскага