Той самы M13

Той самы M13

У Швейцарыі быў забіты трохгадовы мядзведзь, які лічыўся адзіным дзікім прадстаўніком свайго біялагічнага віду ў краіне. Жывёлу, вядомую як М13, застрэлілі паводле рашэння ўладаў. Прычынай стала тое, што мядзведзя палічылі небяспечным для людзей.

Смерць М13 была непазбежная, бо апошнім часам жывёлу ўсё часцей сталі бачыць ля населеных пунктаў. Увосень ён нават залез у летні домік, адкуль скраў прадукты. Каля дзесяці дзён таму мядзведзь абудзіўся ад зімовай спячкі і зноў пачаў з'яўляцца побач з жылымі раёнамі.

Улады адзначылі, што раней спрабавалі адпудзіць мядзведзя і навучыць яго баяцца людзей, але жывёла не рэагавала на гэтыя спробы.

Як адзначылі чыноўнікі, верагодна, М13 занадта прывык да блізкасці людзей і зусім не адчуваў перад імі ніякага страху.
У Беларусі, дарэчы, налічваецца 124 бурыя мядзведзі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?