Лагер для рэпрэсаваных, дзіцячы дом, завод, армія, юрфак, суд, Міністэрства юстыцыі, калегія адвакатаў, гучныя справы і вечны няроўны бой з беззаконнем ды несправядлівасцю. Сёння ў OLD SСHOOL парады ад вядомага беларускага юрыста і праваабаронцы Гары Паганяйлы.

Калі мне было гадоў восем, тых, хто «стукаў» адміністрацыі дзіцячага дома пра нашыя сакрэты, запіхвалі ноччу ў тумбачку і выкідвалі з другога паверха. Так я ў самым пачатку свайго жыццёвага шляху зразумеў, што нельга здраджваць сваім сябрам. Як бы на цябе ні ціснулі.

***

Яшчэ з дзіцячага дома я засвоіў прынцып «з хуліганамі — па-хуліганску». Я і дагэтуль так лічу. І калі канфліктная сітуацыя складваецца так, што я магу чакаць удару, то я ўдару першым. Карацей, калі цябе б’юць па правай шчацэ, то паспрабуй ухіліцца ад удару і ўрэзаць так, каб больш замахвацца не захацелася.

***

Мужчына павінен працаваць над сваім целам, займацца спортам. Ён павінен не проста мяса на костках насіць — кожная цягліца мусіць быць бачная! Асабліва пакуль малады.

***

Доўгі час я займаўся маржаваннем, а цяпер штодня раніцай прымаю ледзяны душ. Гэта самы просты і карысны спосаб прачнуцца і ўвайсці ў новы дзень.

***

Дзяўчаты любяць вушамі. Таму навучыцеся прыгожа гаварыць.

***

Я жанаты ўжо амаль 40 гадоў. Галоўнае ў шлюбе — не наносіць грубых крыўдаў, паважаць годнасць чалавека, які побач з табой. Але гэта пры ўмове, што ёсць каханне. Бо ўсё глупства, калі няма кахання.

Працяг чытайце па гэтай спасылцы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?