Праект зменаў у закон «Аб прыватызацыі», падрыхтаваны ўрадам, унесены ў парламент. Ён ужо прайшоў узгадненне з Аляксандрам Лукашэнкам.

Праект прадугледжвае некалькі нормаў, увядзенне якіх зробіць прыватызацыю беларускіх прадпрыемстваў яшчэ менш перспектыўнай для інвестараў.

У прыватнасці, каля доля дзяржавы ў прыватызаваным прадпрыемстве складае 50% і менш (а значыцца, і 0%), у ім склад рады дырэктараў уваходзіць прадстаўнік дзяржавы. Фармальна яго існаванне патрэбнае ў «інтарэсах абароны інтарэсаў мінарытарыяў» — акцыянераў з долей менш за 2%.

Падчас сходу акцыянераў ад імя мінарытарыяў, якія не прыйшлі на сустрэчу, будзе галасаваць… прадстаўнік дзяржавы.
Больш за тое, ён мае права прыпыніць выкананне рашэнняў сходу, датычных амаль усіх прынцыповых пытанняў — ліквідацыі, рэарганізацыі, змены памеру статутнага фонду, унясення зменаў у статут, размеркавання прыбытку, выплаты дывідэндаў, выпуску дадатковых акцый і гэтак далей.
Гэта можна зрабіць, калі прадстаўнік дзяржавы мяркуе, што рэалізацыя рашэнняў сходу супярэчыць грамадскай карысці і бяспецы, наносіць шкоду навакольнаму асяроддзю, ўшчамляе правы і абараняемыя законам інтарэсы грамадзян.
У выніку мэтай дзейнасць акцыянерных таварыстаў мусіць фактычна стаць не атрыманне прыбытку, а «грамадская карысць».

Прадстаўнік дзяржавы можа на наступны дзень праінфармаваць акцыянернае таварыства пра свае рашэнне. На працягу месяца справа перадаецца ў гаспадарчы суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?