Аляксандр Лукашэнка абвергнуў чуткі пра хуткую прыватызацыю шэрагу беларускіх прадпрыемстваў. Пра гэта ён заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў.
«Відаць, пакуль я тыдзень адсутнічаў, вы ўжо нахамуталі тут. Не, супакойцеся, я ўжо прыехаў у краіну, прадаваць нічога не будзем», — падкрэсліў ён.
Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што без прэзідэнта ў краіне ніводнае значнае для дзяржавы прадпрыемства прададзена быць не можа. «Працэс прыватызацыі вельмі сур’ёзны, а ў Беларусі — дзесяціразова сур’ёзны», — сказаў ён.