Аляксандр Лукашэнка прапаноўвае стварыць еўрапейскую хакейную лігу. Акрамя гэтага, сур’ёзна будзе разгледжана пытанне аб неабходнасці выступу мінскага «Дынама» ў Кантынентальнай хакейнай лізе.

«Ці трэба нам такое мінскае «Дынама» ў КХЛ? Мы жывем у Мінску, заўтра ляцім у Хабараўск, за тры дзевяць зямель гуляць з гэтымі клубамі. Туды злёталі — двое сутак, адтуль — двое сутак, ні трэніровачнага працэсу, ні адпачынку — нічога няма. Чаму б КХЛ не падзяліць да Урала і пасля, як зроблена Усходняя і Заходняя канферэнцыі ў НХЛ.

Я б прапанаваў еўрапейцам стварыць еўрапейскую лігу. У расійцаў б быў КХЛ, казахі б, магчыма, падключыліся, можа, украінцы ці нейкая наша каманда гуляла, але еўрапейцам трэба мець сваю лігу. Вось мы б маглі тут выступаць.

Мы б злёталі ў Берлін, куды два-тры гадзіны пералёту, і вярнуліся ў гэты ж дзень.
Спартсменам ёсць магчымасць адпачыць. А так мы шмат перамяшчаемся, нясем вялікія выдаткі на пералёты.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў КХЛ «праблем больш чым дастаткова». «Можа, нам адмовіцца ад удзелу ў КХЛ, не марнаваць дзясяткі мільёнаў даляраў, а ўкласці гэтыя грошы ва ўласных хакеістаў?», — прапанаваў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?