Аглядная місія Міжнароднага валютнага фонду ў рамках чацвёртага артыкула статута фонду будзе працаваць у Мінску з 14 па 25 сакавіка. Кіраваць групай экспертаў фонду будзе кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Дэвід Хофман.

Як паведамілі БелаПАН у прадстаўніцтве МВФ, эксперты фонду правядуць чацвёрты постпраграмны маніторынг беларускай эканомікі пасля ажыццяўлення праграмы stand-by.

У 2009–2010 гадах Беларусь атрымала ад МВФ у рамках праграмы stand-by пяць траншаў крэдыту на агульную суму 3,46 млрд. долараў. Асноўны пік выплат прыпадае на 2013–2014 гады, калі Беларусі трэба будзе вярнуць большую частку пазыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?