Аляксандр Лукашэнка мае намер найбліжэйшым часам разабрацца са стаўкамі па крэдытах. Аб гэтым ён заявіў 22 лютага, наведваючы Мінскі камбінат хлебапрадуктаў.
«Найбліжэйшым часам мы разбярэмся з крэдытамі. Паглядзім, якая іх цана», — цытуе Лукашэнку яго
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускія банкі прыцягваюць па высокіх працэнтных стаўках сродкі насельніцтва і тым самым утрымліваюць высокі кошт крэдытаў, у тым ліку для юрыдычных асоб.«Таму трэба паглядзець па гэтых грошах. Хоча насельніцтва мець добрыя дывідэнды за грошы, добра, мы ў іх возьмем, але банкі няхай думаюць, куды гэтыя грошы потым размяшчаць», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Нам трэба разабрацца адназначна, і на пасяджэнні ўрада мы павінны аб гэтым сказаць», — дадаў Лукашэнка.