У Вярхоўнай Радзе Украіны зарэгістраваны законапраект аб забароне палітычнай рэкламы Мытнага саюза як такой, што мае антыдзяржаўны характар ​​і супярэчыць Канстытуцыі.

Аўтар дакумента - дэпутат ад "Бацькіўшчыны" Уладзімір Яварыўскі.

Законапраект перададзены на разгляд кіраўніцтва Вярхоўнай Рады. Тэкст дакумента на парламенцкім сайце яшчэ не апублікаваны.

Як вядома, Львоўскі абласны савет звярнуўся да Генпракурора і старшыні Савета бяспекі Украіны з патрабаваннем забараніць палітычную рэкламу Мытнага саюза ва Украіне як такую​​, што мае антыдзяржаўны характар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?