Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў аператыўнікамі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінска сумесна з байцамі СОБР унутраных войскаў МУС Беларусі праведзены шэраг паспяховых затрыманняў распаўсюджвальнікаў метадону, сярод якіх апынуліся і асобы цыганскай нацыянальнасці.

Як паведамілі ў ГУУС, вынікам аперацый стала канфіскацыя метадону агульнай вагой звыш 50 г
(кошт забранага рэчыва, з якога магло атрымацца прыкладна 200 доз, на "чорным" рынку вар'іруецца ў межах 6.000-7.000 даляраў ЗША).

Адным з затрыманых апынуўся 27-гадовы мінчанін, ён таксама атрымаў частку партыі наркотыку для наступнай рэалізацыі. Малады чалавек, які ўжо мае судзімасць за незаконны абарот наркотыкаў і больш за 10 гадоў сам спажывае метадон, быў затрыманы на сваёй кватэры. Пры аглядзе быў знойдзены і скрутак са спецыфічным таварам.

Разам з неадбыўшымся наркагандляром была затрыманая і яго сужыцелька, якая таксама каля пяці гадоў не можа пазбавіцца ад залежнасці менавіта ад метадону. На дадзены момант іх дзеянням даецца прававая ацэнка.

Дачыненне іншых затрыманых да спробы збыць буйную партыю небяспечнага наркотыку высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?