Марына Адамовіч, жонка палітвязня Мікалая Статкевіча, атрымала ліст ад мужа, ў якім ён коратка тлумачыць, чаму ў ранейшых лістах закрануў такую балючую тэму, як паводзіны на Плошчы і пасьля яе некаторых кандыдатаў у прэзідэнты.

«Ён піша, вось: «Даруй, што ўцягнуў цябе ў гэтыя разборкі, але яны неабходныя, бо ўжо ў будучым годзе рэальна пачнецца прэзідэнцкая кампанія і нельга дапусціць, каб ў ёй удзельнічалі ці ўплывалі на яе тыя, хто зганьбіў сябе падчас папярэдняй. Ды і патэнцыйныя кандыдаты павінны ведаць, што іх дзеянні будуць потым публічна разабраныя».

Дыскусія вакол лістоў былога кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча ідзе ўжо каля месяца. Сам Статкевіч лічыць, што некаторыя з ягоных калегаў-кандыдатаў 19 снежня мінулага года здрадзілі прынятым раней дамовам. І нават пайшлі на супрацоўніцтва з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, каб застацца на волі.

Мікалай Статкевіч за падзеі на Плошчы атрымаў 6 гадоў зняволеньня, палітыка трымаюць ў магілёўскай турме. 23 лютага Марына Адамовіч паведаміла карэспандэнту радыё "Свабода", што чарговым разам збіраецца скардзіцца ў пракуратуру на парушэнні правоў палітвязня Міколы Статкевіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?