Беларусь на працягу многіх гадоў служыць прыкладам палітычнай і сацыяльнай стабільнасці, і ў гэтым немалая заслуга як органаў улады, так і ўсіх сілавых структур,
заявіў Аляксандр Лукашэнка 23 лютага на прыёме кіруючага складу Узброеных сіл і праваахоўных органаў з нагоды Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл.

«Адзінства народа і мір — гэта самае дарагое, што ў нас ёсць. Толькі ва ўмовах згоды і паразумення магчымае працвітанне грамадства», — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта.

Ён адзначыў, што далёка не ўсе палітыкі сучасных звышдзяржаў засвоілі горкія ўрокі гісторыі.

«Нарошчваецца ваенны патэнцыял Паўночнаатлантычнага альянсу на тэрыторыі сумежных з Беларуссю краін. Мільёны долараў выдзяляюцца на падтрымку апазіцыйных сіл, якія ставяць на мэце дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне і змяніць канстытуцыйны лад», —
сказаў афіцыйны лідар.

«На шчасце, беларусы добра памятаюць, да якіх трагічных наступстваў прыводзяць спробы розных „цывілізатараў“ устанавіць сусветнае панаванне і навязаць народам чужую волю. З пагардай ставяцца да тых, хто здраджвае інтарэсам Айчыны, ганьбіць яе добрае імя і служыць нашым нядобразычліўцам», — заявіў Лукашэнка.

На яго думку,

у краіне надзейна забяспечваецца ваенная бяспека, пастаўлена магутная заслона любым праяўленням экстрэмізму і антыканстытуцыйных дзеянняў.
label.reaction.like
0
label.reaction.facepalm
0
label.reaction.smile
0
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?