Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі «Залаты апостраф» за найлепшыя публікацыі ў часопісе Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП) «Дзеяслоў» у 2012 годзе адбылася 22 лютага ў сталічнай кнігарні «ЛогвінаЎ».

Сёлета прэмія ўручаецца ўжо дзясяты раз. У якасці спецыяльнага госця падтрымаць святочны настрой быў запрошаны вядомы паэт, бард Алесь Камоцкі. Такім чынам, л

аўрэатам прэміі ў намінацыі «Паэзія» стаў прадстаўнік старэйшага пакалення, пісьменнік і перакладчык Алесь Разанаў за публікацыю «Столькі і гэтулькі».
Адрывістыя і кароткія, але складаныя па сваёй структуры «паэтычныя пункціры» Разанава прызнаны мацнейшымі за вершаваныя творы іншых намінантаў, сярод якіх былі Анатоль Брусевіч, Антон Рудак, Іна Снарская і Віка Трэнас.
Аўтарам найлепшага празаічнага твора стаў паэт і празаік Алесь Паплаўскі са сваёй аповесцю «Lapido», напісанай у 2011 годзе паміж Прагай і Брэстам.
На лаўры ў гэтай намінацыі таксама прэтэндавалі Сяргей Вераціла, Валерый Гапееў, Павел Ляхновіч і Алесь Усеня.
Намінацыя «Дэбют» знайшла свайго фаварыта ў асобе маладой журналісткі і празаіка Марыны Яўсейчык за публікацыі з цыкла «Казкі лесу»,
якая стала лепшай сярод такіх імёнаў, як Дзмітрый Баяровіч, Юлія Бо, Вераніка Кашкан і Яўгенія Руль.

Спецыяльны прыз «За ўнёсак у сучасную беларускую літаратуру» прысуджаны пісьменніку, публіцысту і перакладчыку Анатолю Кудраўцу «за непасрэднае дачыненне і дапамогу пры стварэнні часопіса, вялікае пісьменніцкае майстэрства і высокую якасць твораў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?